Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты i задачы школы

Задачы

ДУА «Сярэдняя школа № 22 г.Мінска імя С.І.Грыцаўца»

на 2025/2026 навучальны год

У 2025/2026 навучальным годзе накіраваць работу школы на рэалізацыю наступных задач:

  1. Забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі:
  • стварыць умовы для правядзення адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
  • развіваць пазабюджэтную дзейнасць устаноў адукацыі;
  • ствараць умовы для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў, стымуляваць іх эфектыўную дзейнасць, прымаць захады сацыяльнай і метадычнай падтрымкі для арганізацыі працы з маладымі педагогамі на месцах;
  • развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку і для рэалізацыі гуманітарных праектаў;
  • забяспечыць выкананне бяспечных і здароўезберагальных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  1. Павышэнне якасці адукацыі праз:
  • удасканаленне сістэмы выяўлення і падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў, развіццё сістэмы профільнага навучання
  • развіццё варыятыўнасці адукацыйных паслуг асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  1. Фарміраванне рознабакова развітай, сацыяльна адказнай, маральна сталай, творчай асобы навучэнцаў:
  • забяспечыць рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі;
  • фарміраваць у навучэнцаў маральна-патрыятычную, грамадзянскую і духоўную пазіцыю на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гістарычных і нацыянальна-культурных традыцый;
  • ажыццяўляць падтрымку сацыяльна значных ініцыятыў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання;
  • забяспечыць дзейсную інфармацыйна-асветніцкую і індывідуальную прафілактычную работу па папярэджанні супрацьпраўных паводзін, выхаванні культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, абароне законных правоў і інтарэсаў, гонару і годнасці непаўналетніх праз удасканаленне кампетэнтнаснага падыходу і змястоўнага напаўнення шостага школьнага дня.
  • забяспечыць фармаванне сацыяльнага імунітэту ў навучэнцаў ва ўмовах магчымага негатыўнага ўздзеяння інфармацыйных рэсурсаў;
  • забяспечыць работу па навучанні вучняў правілам бяспечных паводзін у інтэрнет-прасторы, па прафілактыцы інтэрнет-залежнасці, нацыяналістычных праяў у маладзёжным асяроддзі і ўстараненні рызыкі ўцягнення вучняў у супрацьпраўную дзейнасць;
  • прадоўжыць развіццё механізмаў выкарыстання медыяцыі для вырашэння патэнцыйных канфліктаў у дзіцячым і маладзёжным асяроддзі ў рамках адукацыйнага працэсу;
  • працягнуць працу, накіраваную на прафесійнае самавызначэнне вучняў у адпаведнасці з іх сваімі магчымасцямі, здольнасцямі і ўлікам рынку працы.

Раздзелы сайта