Сярэдняя школа №22 імя С.І.Грыцаўца адна з найстарэйшых у Партызанскім раёне. Яна заснавана ў 1949 годзе.
У 1990 годзе ў школе былі адкрыты ліцэйскія класы інжынернага профіля пры БПІ (БНТУ). З 2001 года працавалі ліцэйскія класы хіміка-біялагічнага профіля пры МДЭУ ім. А.Д. Сахарава.
Школа паспяхова супрацоўнічала з БНТУ, МДЭУ ім. А.Д. Сахарава, БДУ. Педагогі школы прымалі ўдзел у семінарах, якія праводзіліся на базе кафедр, навучэнцы прымалі ўдзел у рабоце курсаў ВНУ, у алімпіядах. Як правіла, больш за 95% выпускнікоў профільных класаў станавіліся студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.
З 1 верасня 1998 года школа функцыянавала як школа з агульнаэстэтычным ухілам. З 1 верасня 2008 года школа функцыянавала як школа з харэаграфічным ухілам.
Навучэнцы навучаліся танцам, выяўленчаму мастацтву, ігры на музычных інструментах (гітары, фартэпіяна, скрыпцы, цымбалах, баяне, акардэоне). У школе былі створаны 9 танцавальных ансамбляў, 3 дзіцячыя хоры.
Развіццё творчых здольнасцей вучняў ажыццяўлялася праз работу факультатываў, якія былі створаны на аснове вывучэння запытаў вучняў.
Але ўсё гэта ў мінулым, нажаль. На сённяшні дзень у школе арганізавана перадпрофільнае (8-9 класы) і профільнае (10-11 класы) навучанне навучэнцаў па наступных прадметах: хімія, біялогія, фізіка, матэматыка. З 2023 года ва ўстанове адукацыі функцыянуюць профільныя класы інжынернай накіраванасці.